Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры БХД зьбіраюць подпісы за перайменаваньне праспэкту Дзяржынскага


Разьвязка на праспэкце Дзяржынскага ў Менску

Сябры аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі пачалі зьбіраць у Менску подпісы за перайменаваньне праспэкту Дзяржынскага ў праспэкт Адама Станкевіча.

Подпісы зьбіраюць пераважна сярод жыхароў дамоў па праспэкце Дзяржынскага.

«Людзі 25–50 гадоў падпісваюцца ахвотна, — сказаў сустаршыня БХД Павал Севярынец. — А вось старэйшыя за 60 або маладзейшыя за 25 — катастрофа. „А нам Дзержинский нравится“. Раздаём інфармацыю пра Адама Станкевіча, чытаюць, зьдзіўляюцца, чаму пра такіх асобаў не распавядаюць па тэлевізары».

На вечарыне да 125-годзьдзя Адама Станкевіча, якая пройдзе ў менскім гатэлі «Камфорт» 6 студзеня, можна будзе далучыцца да кампаніі збору подпісаў, паведамляе bchd.info.

Збор подпісаў адбываецца ў межах кампаніі «100 гадоў БХД» і прымеркаваны да 125-годзьдзя з дня нараджэньня Адама Станкевіча.

Імёны Свабоды: Адам Станкевіч

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG