Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі затрыманы былы прэм’ер-міністар Косава Рамуш Харадынай


Пра гэта паведамілі агенцтву Reuters крыніцы ў паліцыі.

Француская памежная паліцыя арыштавала яго па прыбыцьці ў аэрапорт Базэль-Мюлюз на ўсходзе Францыі рэйсам з Прыштыны.

Сэрбія лічыць Харадыная ваенным злачынцам за яго ролю ў кіраўніцтве партызанскім бунтам у сваёй былой правінцыі Косава, якая абвясьціла незалежнасьць пры падтрымцы Захаду ў 2008 годзе.

Харадынай непрацяглы час займаў пасаду прэм’ер-міністра Косава ў 2004 і 2005 гадах,калі Косава было пад апекай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Потым яго двойчы судзілі за ваенныя злачынствы ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе і двойчы апраўдалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG