Абама правёў агляд войскаў ганаровай варты, выстраеных у гонар яго.
Пасьля прадстаўленьня сьцягоў родаў войскаў і выкананьня нацыянальнага гімну прэзыдэнту, які сыходзіць, быў уручаны мэдаль за выдатныя заслугі ў вайсковым будаўніцтве. Прэзэнтацыю правёў генэрал Данфорд, які высока ацаніў дзеяньні прэзыдэнта ЗША Барака Абамы як Вярхоўнага галоўнакамандуючага. На сайце Белага дома прадстаўлены дасягненьні Барака Абамы як прэзыдэнта ЗША, у тым ліку барацьба з тэрарызмам і зьнішчэньне Усама Бэн Ладэна, стварэньне сыстэмы супрацьракетнай абароны, стрымліваньне агрэсіўных памкненьняў Расеі.
Эштан Картэр расказаў пра ваенныя дасягненьні апошніх васьмі гадоў пры Абаму, якія, як ён выказаўся, «адпавядалі нашым каштоўнасьцям». Картэр таксама пахваліў Абаму за ўмелае кіраўніцтва ўзброенымі сіламі і за прыняцьце рашэньняў.
У сваім выступе Абама сказаў, што не было для яго «большай прывілеі і большага гонару, чым служыць у якасьці галоўнакамандуючага найвялікшымі вайскоўцамі ў сьвеце».
20 студзеня 2016 году Барак Абама пакіне пасаду прэзыдэнта ЗША. Яго зьменіць Дональд Трамп.