Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў афіцыйна абурыўся заявай Лё Пэн пра Крым


Марын Лё Пэн
Марын Лё Пэн

Міністэрства замежных справаў Украіны выказала абурэньне выказваньнямі лідэркі францускай ультраправай партыі «Народны фронт» Марын Лё Пэн аб законнасьці расейскай анэксіі Крыму.

У міністэрстве заявілі, што Лё Пэн праяўляе непавагу да сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

3 студзеня Марын Лё Пен заявіла, што не лічыць рэфэрэндум, на падставе якога адбылася анэксія, незаконным. «Ня бачу ніякіх падстаў ставіць пад сумнеў гэты рэфэрэндум» — сказала Лё Пэн на адным з францускіх тэлеканалаў. На пытаньне, ці зьяўляецца Крым, па яе думку, неадʼемнай часткай Расеі, Лё Пэн адказала сьцьвярджальна.

16 сакавіка 2014 году жыхары Крыму пад наглядам расейскіх вайскоўцаў прагаласавалі на рэфэрэндуме за далучэньне да Расеі. Вынікі галасаваньня не прызналі большасьць краінаў сьвету, Эўразьвяз і ЗША ўвялі ў дачыненьні да Расеі эканамічныя санкцыі.

Тым часам расейскае Агенцтва па страхаваньні ўкладаў падало ў суд з патрабаваньнем спагнаць доўг па крэдыце, які Першы чэска-расейскі банк выдаў партыі Марын Лё Пэн «Нацыянальны фронт». Ліцэнзія Першага чэска-расейскага банку была адкліканая 1 ліпеня 2016 году. Згаданы банк выдаў партыі «Нацыянальны фронт» крэдыт у 9 мільёнаў эўра напрыканцы лістапада 2014 году. Пазыка паслужыла прычынай абвінавачаньняў Марын Лё Пэн у залежнасьці ад Расеі, якія яна адпрэчвала.

Марын Лё Пен зьяўляецца кандыдатам у прэзыдэнты Францыі на выбарах, які маюць адбыцца ў красавіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG