Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы трапілі ў трыццатку найлепшых маладых прадпрымальнікаў Forbes


Стваральнікі сэрвісу MSQRD Сяргей Ганчар і Яўген Няўгень патрапілі ў рэйтынг «30 да 30» за 2017 год, складзены часопісам Forbes.

Пра гэта паведамляе tut.by. Прадпрымальнікі з Беларусі згадваюцца ў сьпісе лепшых у катэгорыі «Спажывецкія тэхналёгіі».

Часопіс анансаваў рэйтынг як «600 самых яркіх маладых прадпрымальнікаў, наватараў і тых, хто мяняе правілы гульні». У рэйтынг увайшло некалькі сотняў бізнэсоўцаў з усяго сьвету. Журы адабрала па 30 чалавек у 20 катэгорыях, такіх як «Адукацыя», «Энэргетыка», «Гульні», «Ахова здароўя», «Музыка» і «Мастацтва і стыль».

У рэйтынгу больш няма ўраджэнцаў Беларусі. 75% сьпісу — жыхары ЗША. Па падліках складальнікаў, сярод «самых яркіх прадпрымальнікаў» кожны сёмы іміграваў у Штаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG