Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марын Ле Пэн патлумачыла, ці зьяўляецца Крым неадʼемнай часткай Расеі


Лідэрка францускага «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн ня лічыць, што далучэньне Крыму да Расеі было незаконным.

Па яе словах, быў арганізаваны рэфэрэндум, жыхары Крыму прагаласавалі за далучэньне да Расеі. Пра гэта яна заявіла ў эфіры тэлеканала «БФМ-ТВ». — «Не бачу ніякіх падстаў ставіць пад сумнеў гэты рэфэрэндум».

Улады Францыі не прызнаюць анэксію Крыму Расеяй.

На пытаньне, ці зьяўляецца Крым, па яе думку, неадʼемнай часткай Расеі, Ле Пэн адказала сьцьвярджальна.

16 сакавіка 2014 года па выніках рэфэрэндуму ў Крыме жыхары паўвострава пад наглядам расейскіх вайскоўцаў прагаласавалі за далучэньне да Расеі.

Пасьля таго як Масква абвясьціла Крым часткай Расейскай Фэдэрацыі, Эўразьвяз і ЗША ўвялі ў дачыненьні да Расеі эканамічныя санкцыі.

На пытаньне пра пагрозу з боку Расеі, у асаблівасьці пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе і пачатку расійскай ваеннай апэрацыі ў Сырыі, Ле Пэн адказала, што «няма ніякіх прычынаў баяцца».

Марын Ле Пэн таксама заявіла, што перамога Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША падвысіла яе шанцы стаць прэзыдэнтам Францыі. Па яе словах, Трамп зрабіў магчымым тое, што раней лічылася немагчымым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG