Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне арыштавалі ўцекача з Сырыі па падазрэньні ў плянаваньні тэракту з уездам грузавіка ў натоўп


На месцы тэракту ў Бэрліне 19 сьнежня 2016 году
На месцы тэракту ў Бэрліне 19 сьнежня 2016 году

Паліцыя Нямеччыны заявіла пра арышт уцекача з Сырыі па падазрэньні ў спробе атрымаць фінансаваньне ад групоўкі «Ісламская дзяржава», каб ажыцьцявіць атаку з уездам грузавіка ў натоўп.

Пракуратура горада Саарбрукен на захадзе краіны паведаміла, што 38-гадовы беспрацоўны сырыец быў затрыманы 31 сьнежня па падазрэньні ў спробе атрымаць 180 000 эўра для фінансаваньня нападу.

Паводле паведамленьня пракуратуры, якая не назвала імя чалавека, ён прыбыў з сырыйскай Ракі ў Нямеччыну два гады таму і атрымаў статус уцекача. Яму інкрымінуюць спробу атрымаць сродкі ад ісламістаў у Сырыі для набыцьця грузавіка і 400-500 кіляграмаў выбуховых рэчываў для яго.

Праваахоўнікі ўжо паведамілі, што мужчына прызнаўся ў сувязях з групоўкай «Ісламская дзяржава», але запярэчыў пра пляны атакі. Ён сказаў, што хацеў выкарыстаць грошы, каб падтрымаць сваю сям’ю ў Сырыі.

Гэты арышт паліцыя Нямеччыны правяла праз 2 тыдні пасьля таго, як грамадзянін Тунісу, чыё прашэньне пра прытулак у Нямеччыне было адхіленае, пратараніў грузавіком калядны кірмаш у Бэрліне, забіўшы 12 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG