Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Каталіцкага касьцёлу заявілі пра дыскрымінацыю з боку дзяржавы


Міністэрства аховы здароўя скарэктавала праект пастановы «Аб зацьвярджэньні нормаў мэдычнай этыкі і дэанталёгіі», паведамляе БелаПАН. З новай рэдакцыі выключаны пункт, які забараняў мэдычным працаўнікам «відавочную дэманстрацыю рэлігійнай прыналежнасьці і адкрытае нашэньне рэлігійных знакаў і сымбаляў». Аб гэтым гаворыцца ў адказе на зварот Беларускай праваслаўнай царквы, вытрымкі зь якога разьмешчаныя на сайце БПЦ.

«Прапановы і заўвагі БПЦ прынятыя да ўвагі, і выраз аб „недапушчэньні яўнай дэманстрацыі сваёй рэлігійнай прыналежнасьці, адкрытым нашэньні рэлігійных знакаў і сымбаляў“ будзе выключаны Міністэрствам аховы здароўя з праекту», — адзначаецца ў адказе міністэрства.

Разам з тым па стане на 31 сьнежня Каталіцкі касьцёл у Беларусі яшчэ не атрымаў афіцыйнага адказу міністра аховы здароўя на адкрыты ліст мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. З гэтай нагоды курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі разьмясьціла на афіцыйным сайце Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі паведамленьне, дзе ўхваляе рашэньне Міністэрства аховы здароўя выкрасьліць з праекту пастановы пункт пра забарону нашэньня знакаў рэлігійнай прыналежнасьці для мэдычных работнікаў. Але, не атрымаўшы адказу на зварот Кандрусевіча, курыя прыйшла да высновы: «Сытуацыя выглядае такім чынам, што ролю каталіцкага касьцёла ў жыцьці беларускага грамадзтва ў чарговы раз штучна памяншаюць».

«Пра гэта сьведчыць заніжэньне колькасьці вернікаў у набажэнствах на Божае Нараджэньне, сытуацыя з будаўніцтвам касьцёлу ў менскім парку Котаўка, а цяпер і маўчаньне з боку Міністэрства аховы здароўя. Гэта яўная дыскрымінацыя Каталіцкага касьцёлу», — лічыць курыя.

На гэтым тыдні Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча, дзе раскрытыкаваў зьвесткі МУС пра колькасьць вернікаў, якія ўзялі ўдзел у набажэнствах на Божае Нараджэньне. Гаворка ішла пра яўнае заніжэньне колькасьці людзей, якія наведалі каталіцкія храмы на сьвяты 24–25 сьнежня. МУС адказала беларускаму ярарху, што больш ня будзе зьмяшчаць на сваім сайце такую статыстыку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG