Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны патрабуе ад Масквы вызваліць украінскіх закладнікаў


Міністэрства замежных спраў Украіны
Міністэрства замежных спраў Украіны

Міністэрства замежных спраў Украіны выказвае катэгарычны пратэст Расеі «ў сувязі з працягам рэпрэсіяў, незаконнымі затрыманьнямі, ператрусамі і арыштамі, а таксама катаваньнямі і жорсткім абыходжаньнем у дачыненьні да грамадзян Украіны».

Як адзначаецца ў заяве МЗС, расейскае кіраўніцтва «працягвае ганебную практыку выкарыстаньня грамадзян Украіны як закладнікаў сваёй агрэсіўнай палітыкі супраць нашай дзяржавы».

Кіеў сьцьвярджае, што Расея працягвае ігнараваць узятыя на сябе абавязацельствы ў рамках менскіх дамоўленасьцяў па абмене закладнікаў і асобаў, якія незаконна ўтрымліваюцца расейцамі.

«Цяпер нам вядома пра палітычна матываванае ўтрыманьне на тэрыторыі дзяржавы-акупанта ня менш за 17 украінцаў. Яшчэ больш нашых суайчыньнікаў беспадстаўна затрыманыя і арыштаваныя на акупаваным Крымскім паўвостраве. Больш за 100 украінцаў у жудасных умовах утрымліваюцца расейска-тэрарыстычнымі сіламі ў акупаваных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей», — кажуць у МЗС Украіны.

«МЗС Украіны патрабуе ад Расейскай Фэдэрацыі неадкладна і безь якіх-небудзь дадатковых умоваў вызваліць усіх грамадзянаў Украіны, якія незаконна ўтрымліваюцца, спыніць практыку палітычнага перасьледу і рэпрэсіяў у дачыненьні да нашых суайчыньнікаў», — адзначаецца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG