Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла акторка з «Зорных войнаў» Кэры Фішэр


Кэры Фішэр на прэм'еры кінастужкі «Зорныя войны. Абуджэньне сілы» ў Лёндане 16 сьнежня 2015 году.
Кэры Фішэр на прэм'еры кінастужкі «Зорныя войны. Абуджэньне сілы» ў Лёндане 16 сьнежня 2015 году.

Кэры Фішэр нарадзілася 21 кастрычніка 1956 у Бэвэрлі-Хілз ў сям’і актораў (бацькі разышліся, калі ёй было два гады, бацька ажаніўся з акторкай Элізабэт Тэйлар, маці выйшла замуж за ўладальніка сетак крамаў абутку).

Акторскую кар’еру пачала ў мюзіклах, аднак найбольшую вядомасьць ёй прынесла роля прынцэсы Леі Аргана ў сэрыі фільмаў «Зорныя войны» Джорджа Лукаса. У 2015 годзе зьнялася ў працягу — «Зорныя войны. Абуджэньне сілы» Джэфры Абрамса (паводле касавых збораў фільм займае трэці радок у гісторыі сусьветнага кінэматографу, пасьля «Аватара» і «Тытаніка»).

Кэры Фішэр напісала аўтабіяграфічны раман «Паштоўкі з краю бездані», па якім Майк Нікалс зьняў кінафільм з Мэрыл Стрып у галоўнай ролі.

23 сьнежня Кэры Фішэр была шпіталізаваная з сардэчным прыступам і памерла 27 сьнежня ў Лос-Анджэлесе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG