Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Румыніі адхіліў кандыдатку-мусульманку на пасаду прэмʼера


Сэвіль Шайдэх
Сэвіль Шайдэх

Прэзыдэнт Румыніі Клаўс Ёханіс без тлумачэньня прычынаў адхіліў прапанаваную сацыял-дэмакратамі кандыдатуру прэмʼер-міністра.

Прэзыдэнт Румыніі Клаўс Ёханіс без тлумачэньня прычынаў адхіліў прапанаваную сацыял-дэмакратамі кандыдатуру прэмʼер-міністра.

52-гадовая Сэвіль Шайдэх магла б стаць першай у гісторыі краіны мусульманкай, якая заняла такую высокую пасаду.

Некаторыя СМІ мяркуюць, што Шайдэх зьяўлялася асабістай стаўленіцай лідэра сацыял-дэмакратаў Лівіў Драгні, які сам ня можа прэтэндаваць на пасаду кіраўніка ўрада, паколькі ўмоўна асуджаны па справе аб махінацыях на выбарах.

Цяпер Сацыял-дэмакратычная партыя, якая перамагла на выбарах 11 сьнежня, вылучыць новую кандыдатуру прэмʼера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG