Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя літоўскія палітыкі стварылі дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь»


Эмануэліс Зінгерыс
Эмануэліс Зінгерыс

Як паведамляе прэс-служба АГП, у дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь» ўвайшлі 18 дэпутатаў з розных фракцыяў.

Літоўскія кансэрватары Лаўрынас Кашчунас і Эмануэліс Зінгерыс узначалілі групу. У групу ўвайшлі таксама прадстаўнікі кіроўнай кааліцыі, з партыі сялян-зялёных і сацыял-дэмакратаў, два былыя прэм’ер-міністры Літвы Андрус Кубілюс і Гедымінас Кіркілас, экс-міністарка абароны Раса Юкнявічэне, экс-міністар замежных справаў Аўдронюс Ажубаліс.

Паводле Кашчунаса, група «За дэмакратычную Беларусь» адкрыта для супрацы і ўзаемадзеяньня з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, з нашымі палітычнымі партнэрамі:

«Для Літвы жыцьцёва важна мець Беларусь ня проста як суседа, а як дэмакратычную, незалежную краіну. Мы падзяляем ацэнкі, зробленыя місіяй БДІПЧ АБСЭ датычна вынікаў парлямэнцкай кампаніі ў Беларусі. На жаль, у Беларусі няма легітымнага парлямэнту, але мы гатовыя ўзаемадзейнічаць з тымі, для каго выбары — гэта каштоўнасьць».

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што для прыхільнікаў пераменаў у Беларусі важна, каб аналягічныя дэпутацкія групы зьявіліся ў парлямэнтах і іншых эўрапейскіх краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG