Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады Фронт» у навагоднюю ноч ладзіць бел-чырвона-белае гуляньне ў цэнтры Менску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч заклікае менчукоў сустрэць Новы год, выйшаўшы ў цэнтар гораду зь бел-чырвона-белым сьцягам.

«Прапануем усім патрыётам у навагоднюю ноч выходзіць на вуліцы сваіх гарадоў пад бел-чырвона-белым сьцягам — віншаваць грамаду, фатаграфавацца і выкладаць фатаздымкі ў сацыяльныя сеткі з пазнакай #бчб2017», — напісаў Зьміцер Дашкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

У Менску актывісты «Маладога Фронту» плянуюць пачаць гуляньне а 23.45 на плошчы Кастуся Каліноўскага і абяцаюць за сымбалічнае ахвяраваньне забясьпечыць кожнага ахвочага бел-чырвона-белым сьцягам з тронкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG