Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз фальшывую навіну міністар абароны Пакістану прыгразіў Ізраілю ядзернай зброяй


Міністар абароны Пакістану, мяркуючы па ўсім, паверыў прыдуманай навіне з «заявай» ізраільскага калегі і ў адказ прыгразіў Ізраілю ядзернай зброяй.

Выдуманая нататка зьявілася на сайце AWDNews c загалоўкам «Міністар абароны Ізраілю: калі Пакістан адправіць наземныя войскі ў Сырыю зь любой нагоды, мы зьнішчым гэтую краіну ядзерным ударам».

Пасьля публікацыі нататкі Хаваджа Асіф, міністр абароны Пакістана, напісаў у твітэры: «Ізраільскі міністар абароны пагражае ядзернай адказам на ўдзел Пакістана ў Сырыі супраць Ісламскай Дзяржавы. Ізраіль забывае, што Пакістан — таксама ядзерная дзяржава».

Міністэрства абароны Ізраілю ўдакладніла, што іх міністар ніколі не рабіў такой заявы, і паведамленьні пра іх — няпраўда. Паміж краінамі адсутнічаюць дыпляматычныя кантакты, Пакістан не прызнае Ізраіль.

Пасьля таго, як газэта The New York Times напісала пра інцыдэнт, Асіф апублікаваў яшчэ адзін твіт: «Наша ядзерная праграма толькі сродак стрымліваньня для абароны нашай свабоды. Мы хочам суіснаваць у міры: як у нашым рэгіёне, так і за яго межамі».

Прэс-сакратар міністэрства абароны Пакістану ў панядзелак сказаў агенцтву dpa, што "бессэнсоўна рэагаваць на фальшывыя навіны".

Ізраіль не адмаўляе і не пацьвярджае наяўнасьці ядзернай зброі. Пакістан правёў першыя ядзерныя выпрабаваньні ў 1998 годзе і, як думаюць аналітыкі, валодае запасам з прыкладна 120 ядзерных зарадаў, паведамляе AFP.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG