Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак зьвярнуўся з калядным пасланьнем


Папа Рымскі Францішак
Папа Рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак зьвярнуўся з калядным пасланьнем Urbi et orbi (Гораду і Сьвету) з балькона Сабора Святога Пятра ў Ватыкане.

Францішак заклікаў да «трыюмфу ўлады любові, а ня ўлады сілы». Папа падкрэсьліў неабходнасьць як найхутчэйшага міру для, як ён выказаўся, «улюбёнага народу Сырыі, асабліва жыхароў шматпакутнага гораду Алепа».

Папа выказаў надзею, што дамоўленасьці, дасягнутыя ў справе Ўсходняй Украіны, будуць выкананыя. Францішак пажадаў збавеньня ад бед ўсім, хто цярпіць, уцекачам, хто галадае, усім людзям добрай волі.

Папа Рымскі заклікаў да міру жыхароў Блізкага Ўсходу — Сьвятой Зямлі — ізраільцян і палестынцаў, а таксама Іраку, Лібіі, Емэну і краін Афрыкі, у прыватнасьці, Нігерыі, дзе дзяцей выкарыстоўваюць на вайне, а таксама Паўднёвага Судану, Дэмакратычнай рэспублікі Конга, Карэйскага паўвострава, Калюмбіі і Вэнэсуэлы.

Праз балькон было абвешчана адпушчэньне грахоў усім, хто слухаў каляднае пасланьне на плошчы Сьвятога Пятра ці праз радыё і тэлебачаньне.

На плошчы Сьвятога Пятра і вакол яе былі ўжытыя павышаныя захады бясьпекі, разьмешчана паліцыя і вайсковыя патрулі, усе паломнікі праходзілі праз мэталадэтэктары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG