Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коля Лукашэнка даў сваё першае інтэрвію


Коля Лукашэнка разам з бацькам
Коля Лукашэнка разам з бацькам

Юны расейскі журналіст Яўген Грышын узяў інтэрвію ў малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі. 11-гадовы журналіст, у прыватнасьці, спытаў, ці хоча Коля Лукашэнка стаць пераемнікам свайго бацькі.

Як піша naviny.by, пра некаторыя падрабязнасьці інтэрвію паведаміў тэлеканал «Беларусь 1». Былі паказаны кадры, дзе малодшы сын прэзыдэнта іграе ў чатыры рукі з выкладчыкам на раялі, катае юнага журналіста на электракары, вучыць яго стаяць на лыжах, а таксама паказвае госьцю знакамітую прэзыдэнцкую фэрму.

«Такога малака ты нідзе не каштаваў», — кажа Коля Лукашэнка.

Таксама з сюжэту вынікае, што Грышын пабываў на прэзыдэнцкай ёлцы ў Палацы Рэспублікі і гуляў у хакей з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сустрэча з юным журналістам з Расеі — гэта першае інтэрвію Колі Лукашэнкі. На «Беларусь 1» сюжэт пакажуць сёньня, 25 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG