Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прыме захады, каб спыніць фінансаваньне тэрарызму


Эўракамісія мае намер распрацаваць захады для спыненьня фінансаваньня тэрарызму. Плянуецца палепшыць абмен дадзенымі паміж краінамі-членамі Эўразьвязу, паведамляе агенцтва Reuters.

Пры ўезьдзе і выезьдзе з Эўрапейскага Зьвязу будзе ўзмоцнены кантроль над правозам наяўных грошай і золата. Пры гэтым памежнікі будуць старанна правяраць і тых, хто правозіць з сабой менш за дазволеныя 10 тысяч эўра, у выпадку калі ўзьнікнуць падазрэньні. Брусэль таксама пашырыць паўнамоцтвы мытных службаў пры кантролі наяўных сродкаў і банкаўскіх карт, якія перасылаюцца па пошце.

У рамках Шэнгенскай інфармацыйнай сыстэмы прапануецца супастаўляць дадзеныя на падазраваных у розных краінах Эўропы паводле адбіткаў пальцаў. Гэта дапаможа сьледчым у тых выпадках, калі экстрэмісты карыстаюцца падробленымі дакумэнтамі.

Ініцыятыва павінна быць зацьверджаная Эўрапарлямэнтам і краінамі-членамі ЭЗ. Рэформа заплянаваная на 2018 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG