Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым прэм’ер-міністрам Румыніі ўпершыню можа стаць мусульманка


Сэвіль Шайдэх
Сэвіль Шайдэх

Кандыдатуру 52-гадовай Сэвіль Шайдэх вылучыла Сацыял-дэмакратычная партыя, якая перамагла на выбарах 11 сьнежня.

Пра гэта паведаміў у сераду лідэр партыі Лівіў Драгня, які асуджаны ўмоўна да двух гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў махінацыях падчас выбараў. Ён лічыць прысуд «несправядлівым», а закон, які быў да яго ўжыты, «неканстытуцыйным».

Кандыдатуру Шайдэх цяпер павінен ухваліць прэзыдэнт Кляўс Ёханіс і парлямэнт, дзе большасьць у сацыял-дэмакратаў.

У 2015 годзе Сэвіль Шайдэх нядоўга была міністрам рэгіянальнага разьвіцьця.

Мусульмане ў Румыніі складаюць менш за адзін працэнт насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG