Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дадалі ў санкцыйны сьпіс «рэстаратара Пуціна»


Яўген Прыгожын
Яўген Прыгожын

ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненьні да Расеі, якія былі ўведзеныя з прычыны сытуацыі на Ўкраіне. Адпаведную заяву апублікавала амэрыканскае Міністэрства фінансаў.

Пад новыя абмежаваньні патрапілі сем чалавек, 34 кампаніі і два караблі. У сьпісе індывідуальных санкцый апынуліся сем грамадзянаў Расеі. Сярод іх — афіліяваныя з банкам «Расея» Дзьмітры Лебедзеў, Дзьмітрй Мансураў, Міхаіл Клішын і Міхаіл Дзядоў. Усе чацьвёра маюць па 20% у «Вэнчурнай інвэстыцыйнай кампаніі», створанай для кіраваньня актывамі групы банку «Расея». Акрамя таго, у сьпісе значыцца Кірыл Кавальчук, пляменьнік найбуйнейшага акцыянэра «Расеі» Юрыя Кавальчука.

Акрамя таго, пад амэрыканскія санкцыі патрапіў Алег Мінаеў, старшыня праўленьня «Собінбанка». Раней ён уваходзіў у раду дырэктараў банку «Расея».

Апошнім у сьпіс індывідуальных санкцый патрапіў Яўген Прыгожын. Прадпрымальніка з Санкт-Пецярбургу называюць «асабістым рэстаратарам Пуціна». Яўгену Прыгожыну належыць кампанія «Канкорд», якая валодае рэстаранамі ў Пецярбургу і Маскве. Яго структуры займаюцца пастаўкамі харчаваньня для школаў і войска. Дзейнасьць структураў Прыгожына зьвязвалі з арганізацыяй «фабрыкі троляў», нападамі на апазыцыянэраў у Пецярбургу, а таксама фінансаваньнем прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэра» (вядомага таксама як Зьміцер Уткін).

На мінулым тыдні пра працяг санкцыяў у дачыненьні да Расеі дамовіліся лідэры Эўразьвязу. Напярэдадні пра гэта абвясьцілі афіцыйна — дзеяньне абмежавальных мер працягнулі на шэсьць месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG