Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя адпусьціла затрыманага пасьля тэракту ў Бэрліне


Germany - A placard reading "Why?" is placed at
Germany - A placard reading "Why?" is placed at

Бэрлінская паліцыя адпусьціла мужчыну, затрыманага з падазрэньня ў тым, што ён кіраваў грузавіком, які ўрэзаўся 19 сьнежня ў натоўп наведвальнікаў каляднага кірмашу ў Бэрліне.

Мясцовыя праваахоўныя органы ня здолелі знайсьці пацьверджаньняў, што менавіта ён быў за рулём грузавіка. Пошук кіроўцы працягваецца.

Напад на наведвальнікаў каляднага кірмашу ў Бэрліне адбыўся ўвечары 19 сьнежня. Грузавік урэзаўся ў натоўп на плошчы і праехаў каля 50-80 мэтраў.

Нямецкія ўлады лічаць, што грузавік быў накіраваны ў людзей наўмысна. Колькасьць загінуўшых у выніку нападу склала 12 чалавек. Яшчэ 48 чалавек параненыя, стан 18 зь іх ацэньваецца як цяжкі.

На пасажырскім сядзеньні грузавіка паліцыя знайшла мёртвага чалавека. Кіроўцы ў машыне не аказалася — ён быў затрыманы празь некаторы час, гэта быў выхадзец з Пакістану.

У аўторак уладальнік зарэгістраванага ў Польшчы грузавіка, заявіў, што знойдзены ў кабіне машыны мёртвым чалавек быў яго стрыечным братам. Лукашам Урбанам. Яму было 37 гадоў, ён жыў на ўсходзе Польшчы недалёка ад мяжы зь Нямеччынай і працаваў кіроўцам вялікагрузаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG