Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціна вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру


Кіраўнік францускага «Цэнтру палітычных і міжнародных адносінаў» Фабʼен Басар вылучыў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру.

Як паведамляе агенцтва РИА «Новости», у афіцыйна накіраваным у Нобэлеўскі камітэт лісьце палітоляг абгрунтоўвае сваю прапанову «міратворчымі намаганьнямі» Пуціна.

Басар, паводле РИА «Новости», спасылаецца на тое, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру, калі амэрыканскія войскі ўсё яшчэ знаходзіліся ў Іраку. З гэтага, на думку Басара, вынікае, што дзеяньні расейскіх вайскоўцаў у Сырыі не павінны перашкодзіць прысуджэньню нобэлеўскай узнагароды расейскаму прэзыдэнту, які выступіў, па яго словах, «рознымі міратворчымі ініцыятывамі».

Фабʼен Басар вядомы сваёй прарасейскай пазыцыяй. Ён часта наведвае ня толькі Маскву, але і расейскія рэгіёны. Так, у 2015 годзе ў Грозным Басар уручыў заснаваную ім жа «прэмію за барацьбу з тэрарызмам» прэзыдэнту Чачні Рамзану Кадыраву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG