Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскую тэнісістку Пэтру Квітаву паранілі нажом


Пэтра Квітава пасьля перамогі над беларускай вВікторыя Азаранкай ў паўфінале Ўімблдану-2011
Пэтра Квітава пасьля перамогі над беларускай вВікторыя Азаранкай ў паўфінале Ўімблдану-2011

Двухразовая чэмпіёнка Ўімблдону Пэтра Квітава параненая нажом ва ўласным доме на поўдні Чэхіі.

Чэская тэнісістка атрымала траўмы левай рукі, якія не пагражаюць жыцьцю. Як паведамляе ВВС, напад адбыўся ў горадзе Простэёве на поўдні Чэхіі.

Паводле прадстаўніка Квітавай, нападнік прабраўся ў дом чэмпіёнкі з мэтай рабаваньня. «Гэта было звычайная злачынства, ніхто не зьбіраўся нападаць або рабаваць яе менавіта як Пэтру Квітаву», — сказаў прадстаўнік чэмпіёнкі.

26-гадовая ляўша займае 11 месца ў сусьветным рэйтынгу і выйграла Ўімблданскі турнір у 2011 і 2014 гадах.

Квітава перамагла канадыйку Эжэн Бушар ў фінале Ўімблдану-2014 і расейку Марыю Шарапаву ў фінале 2011 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG