Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Турэччыне і консульствы зачыненыя пасьля спробы абстрэлу


Амбасада ЗША ў Анкары, 20 сьнежня 2016 году

Амбасада ЗША ў Анкары і консульствы ЗША ў іншых гарадах Турэччыны зачыненыя пасьля таго, як мужчына наблізіўся да будынка амбасады і зрабіў некалькі стрэлаў. У пасольстве ЗША паведамілі, што чалавек, які страляў прыблізна ў 03:50 раніцы (па мясцовым часе), затрыманы паліцыяй.

Анаталійскае агенцтва паведамляе, што затрыманы мужчына дастаў драбавік, схаваны ў паліто, і зрабіў каля васьмі стрэлаў. Ён быў схоплены ахоўнікамі амбасады.

Гэты інцыдэнт адбыўся празь некалькі гадзін пасьля таго, як амбасадар Расеі ў Турэччыне Андрэй Карлаў быў застрэлены на фотавыставе ў Анкары паліцыянтам, які выкрыкваў праклёны ў адрас Расеі ў сувязі зь яе палітыкай у Сырыі.

Разам з амбасадай у Анкары былі зачыненыя «для нармальнай працы» консульствы ЗША ў Стамбуле і ў паўднёвым горадзе Адана

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG