Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская калегія электараў афіцыйна выбрала Дональда Трампа прэзыдэнтам ЗША


Электары пацьвердзілі вынікі выбараў 8 лістапада, прагаласаваўшы за Трампа ва ўсіх штатах, дзе ён атрымаў большасьць галасоў.

Усяго за Трампа было аддадзена 304 галасы, толькі двое электараў-рэспубліканцаў са штату Тэхас не падтрымалі яго. У штаце Вашынгтон 4 электары-дэмакраты прагаласавалі не за Гілары Клінтан, якая тут перамагла, а за іншых асоб.

Колькасьць сябраў калегіі электараў роўная колькасьці сябраў абедзьвюх палат Кангрэсу ЗША — 538. Кожны штат прадстаўлены прапарцыйна колькасьці яго насельніцтва. Для абраньня прэзыдэнта неабходныя былі 270 галасоў.

Цяперашнія прэзыдэнцкія выбары ў ЗША суправаджаліся скандалам, зьвязаным з кампутарнымі нападамі на Дэмакратычную партыю, верагодна, арганізаванымі расейскімі спэцслужбамі. Шэраг актывістаў у сувязі з гэтым заклікалі электараў-рэспубліканцаў адмовіцца ад падтрымкі Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG