Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Цюрыху трое параненыя стралянінай каля ісламскага цэнтру


Паліцыя каля будынку ісламскага цэнтру
Паліцыя каля будынку ісламскага цэнтру

У швайцарскім горадзе Цюрых тры чалавекі былі параненыя, калі невядомы пачаў страляніну каля ісламскага цэнтру непадалёк ад галоўнага чыгуначнага вакзалу ў панядзелак увечары. Пазьней непадалёк ад месца страляніны знайшлі мёртвае цела, паведаміла агентва Reuters.

Паводле мясцовай прэсы, паліцыя ачапіла месца нападу і шукае нападніка. Агенцтва Associated Press паведаміла са спасылкай на паліцыю, што нападнік — мужчына ва ўзросьце каля 30 гадоў.

Стан параненых застаецца невядомы.

Як паведамляе Reuters, ісламскі цэнтар, каля якога была страляніна, зарэгістраваны як установа, дзе мусульмане могуць выконваць свае рэлігійныя абрады і вывучаць ісламскія вераваньні. Таксама тут праводзяцца навуковыя сэмінары.

У Швайцарыі дзьве траціны 8,3 мільённага насельніцтва ідэнтыфікуюць сябе як хрысьціяне, але колькасьць тых, хто спавядае іслам, узрасла да 5 працэнтаў, у тым ліку ў выніку эміграцыі з былой Югаславіі.

У 2009 годзе на рэфэрэндуме была падтрыманая канстытуцыйная забарона на будаўніцтва новых мінарэтаў.

Паводле Reuters, Фэдэрацыя ісламскіх арганізацый у Швайцарыі заявіла, што цэнтар, каля якога адбылася страляніна, ня быў яе членам і яна ня мае зьвестак пра тое, што здарылася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG