Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат» і Realpolitik. Расейцы любуюцца Сінявокай


Асноўнае пра падзеі 19 сьнежня з сайту Свабоды.

Добры вечар! Выглядае на тое, што цяперашнія ўлады ў Варшаве закрыюць фінансаваны з польскага бюджэту тэлеканал «Белсат» або, у найлепшым выпадку, перанясуць яго вяшчаньне ў інтэрнэт, каб даць магчымасьць грамадзянам Беларусі глядзець TV Polonia ў кабэльных тэлепакетах. Яшчэ раз, хутчэй за ўсё, пацьвердзіцца жорсткая палітычная ісьціна, што ў дзяржавы няма сталых саюзьнікаў, а сталыя толькі інтарэсы.

АКЦЫЯ Ў ПАДТРЫМКУ «БЕЛСАТУ». Дэмакратычныя сілы плянуюць правесьці 20 сьнежня ў Менску акцыю ў падтрымку існаваньня тэлеканалу «Белсат». «Мы не разумеем, чаму ў Польшчы зьмянілася стаўленьне да Беларусі, у той час як у самой Беларусі нічога не зьмянілася, дэмакратыі не пабольшала» – кажа Юрась Губарэвіч, адзін з арганізатараў акцыі. Ключ да разуменьня, мабыць, у тым, што ў самой Польшчы, якая зьмяніла стаўленьне да Беларусі, дэмакратыі апошнім часам не пабольшала, а хутчэй наадварот.

РАЗЬВІТАНЬНЕ З ВЫКРЫВАЛЬНІКАМ ЗЛАЧЫНСТВАЎ СТАЛІНШЧЫНЫ. У менскім Петрапаўлаўскім саборы прайшло разьвітаньне зь пісьменьнікам і дасьледнікам сталінскіх рэпрэсіяў Леанідам Мараковым, які пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 58 гадоў пасьля змаганьня з пухлінай мозгу.

СТАБІЛЬНАЯ І ПРЫХІЛЬНАЯ. Найбольш стабільнай і пасьпяховай краінай СНД расейцы лічаць Беларусь (68%) – гэты паказьнік вырас з 66% у 2014 годзе. Такі вынік чарговага апытаньня, праведзенага 10-11 сьнежня сярод 1600 жыхароў РФ Усерасейскім цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі. Паводле крытэрыю забесьпячэньня правоў расейскамоўнага насельніцтва першае месца зноў належыць Беларусі (69% супраць 27% у 2010 годзе). Беларусу можна над гэтымі вынікамі заплакаць, а можна і бясьслёзна прызадумацца (ці ўсё ж не паніжаюць яны імавернасьць таго, што ў Беларусі зьявяцца «зялёныя чалавечкі», каб стабілізаваць краіну і забясьпечыць правы расейскамоўных?).

НАШЫ Ў ФІНАЛЕ ЧЭМПІЯНАТУ. Аўтары Свабоды Галіна Абакунчык і Вінцук Вячорка апынуліся ў шорт-лісьце прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» 2016 году. Яны могуць атрымаць прэмію ў намінацыях «Мэдыя/журналіст году» і «Мэдыяактыўнасьць году».

ПЛОШЧА 2010: НАШЫ ФОТА І ВІДЭА. У шостую гадавіну прыгадваем кадры з найбольш траўматычнай падзеі ў больш чым 20-гадовым змаганьні дэмакратычных сілаў краіны за палітычную свабоду і правы чалавека.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG