Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купчына абмеркавала з заходнімі дыпляматамі справаздачу АБСЭ ў справе парлямэнцкіх выбараў


15 сьнежня адбылася сустрэча намесьніцы міністра замежных спраў Алены Купчыной з кіраўніком прадстаўніцтва ЭЗ Андрэай Віктарын і часовым павераным у справах ЗША Робэртам Райлі.

«Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі выніковую справаздачу місіі БДІПЧ АБСЭ ў справе назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў 2016 годзе, афіцыйная прэзэнтацыя якога адбудзецца ў час візыту ў Беларусь дэлегацыі БДІПЧ і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, заплянаванага на 19–22 сьнежня», — паведамляе прэс-служба МЗС.

Падчас сустрэчы былі разгледжаныя пэрспэктывы разьвіцьця дыялёгу і ўзаемадзеяньня, у тым ліку ў кантэксьце далейшага ўдасканаленьня выбарчага працэсу ў Беларусі.

У апублікаванай 9 сьнежня выніковай справаздачы місіі назіраньня за выбарамі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ гаворыцца, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі 11 верасьня 2016 году былі добра арганізаваныя, але шэраг даўніх сыстэмных недахопаў ня вырашаны. Заканадаўства абмяжоўвае палітычныя правы і асноўныя свабоды і носіць празьмерна абмежавальны характар. На мінулых выбарах назіралася агульнае павелічэньне колькасьці кандыдатаў, у тым ліку ад апазыцыі, але ў цэлым выбарчая кампанія была мала прыкметная, адзначае БДІПЧ. Склад выбарчых камісій ня быў плюралістычным, што падрывае ўпэўненасьць у іх незалежнасьці, падкрэсьліваецца ў дакумэнце, у склад камісій уключылі нязначную колькасьць прадстаўнікоў апазыцыі. Працэсы галасаваньня, падліку галасоў і зьвядзеньня вынікаў «былі азмрочаныя значнай колькасьцю парушэньняў і адсутнасьцю празрыстасьці».

Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG