Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купчына: Беларусь ня ставіла і ня ставіць мэтай уступленьне ў ЭЗ


У інтэрвію агенцтву БелТА новапрызначаная амбасадарка Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына, былая намесьніца міністра замежных спраў, выказалася пра пэрспэктывы адносінаў Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам.

«На жаль, той холад у нашых адносінах, які існаваў каля 15 гадоў, назапашваўся доўгі час. Большасьць санкцый зьнялі толькі ў лютым гэтага года — часу прайшло зусім няшмат. Вы бачыце, як функцыянуе Эўрапейскі зьвяз: пры ўсіх плюсах эўрапейскай дэмакратыі, гэта таксама вялікая бюракратыя. Таму разварочваць назад сваю палітыку ў дачыненьні да Беларусі — гэта няпросты працэс. Тым ня менш, я думаю, што вынікі не за гарамі, — цытуе БелТА Алену Купчыну.

Тым часам, агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на БелТА падае выказваньні Купчыной, якія ня зьмешчаныя на афіцыйным сайце беларускага дзяржаўнага агенцтва (у паведамленьні Інтэрфаксу яна прадстаўленая яшчэ як намесьнік міністра замежных спраў):

«Наш удзел у эўрапейскіх інтэграцыйных працэсах не заўсёды правільна тлумачыцца, асабліва ў пэўных экспэртных колах. У адрозьненьне ад шэрагу іншых краінаў, Беларусь ня ставіла і ня ставіць сваёй мэтай ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз», — заявіла Купчына.

«Разьвіваючы эўрапейскі вэктар зьнешняй палітыкі, Беларусь строга і адказна выконвае ўсе свае міжнародныя абавязацельствы ў адносінах да нашага галоўнага саюзьніка — Расеі, з якой стварылі і разьвіваем Саюзную дзяржаву. Акрамя таго, Беларусь — адна з краінаў -заснавальніц ЭАЭС, якая прыклала значныя намаганьні да разьвіцьця гэтага інтэграцыйнага абʼяднаньня», — цытуе Інтэрфакс Алену Купчыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG