Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік SpaceX Ілан Маск зьявіцца сярод кансультантаў Дональда Трампа


Ілан Маск
Ілан Маск

Пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША Дональд Трамп анансаваў дадатковых сяброў Прэзыдэнцкай стратэгічнай і палітычнай рады: заснавальніка і кіраўніка Tesla і SpaceX Ілана Маска, дырэктара і сузаснавальніка Uber Трэвіса Каланіка, дырэктара PepsiCo Індру Нуі. Маск да выбараў выступаў супраць Трампа.

Раней анансавалася, што ў раду войдуць кіраўнікі Boeing, General Electric, General Motors, IBM, JPMorgan Chase, Wal-Mart, Walt Disney і іншых кампаніяў. Некаторыя названыя былі сябрамі экспэртных радаў пры цяперашнім прэзыдэнце Абаме. У ліку сяброў рады пры Трампу не названыя прадстаўнікі сацсетак Facebook і Twitter.

Чальцы рады маюць выказваць асабіста прэзыдэнту свае асабістыя погляды на наступствы рашэньняў ураду ў эканоміцы, стварэньні працоўных месцаў і прадукцыйнасьці. Рада мае даваць кантакт прыватнага сэктару з прэзыдэнтам «у адкрытай, небюракратычнай і непартыйнай манэры», гаворыцца на сайце пераходнай адміністрацыі Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG