Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: Баевікі «Ісламскай дзяржавы» маглі захапіць танкі і сродкі СПА ў Пальміры


Кадр зь відэароліка, распаўсюджанага ісламістамі
Кадр зь відэароліка, распаўсюджанага ісламістамі

У Пальміры ваяўнікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» маглі захапіць бронетэхніку і сродкі супрацьпаветранай абароны. Пра гэта ў сераду заявіў генэрал-лейтэнант арміі ЗША Стывэн Таўнсэнд, камандуючы сіламі міжнароднай кааліцыі.

Паводле генэрала, у кааліцыі няма поўнай упэўненасьці ў тым, што ісламісты завалодалі баяздольнай тэхнікай, аднак распаўсюджаныя групоўкай відэазапісы даюць глебу для такіх заяў.

Раней валянтэры з Conflict Intelligence Team паведамілі пра фотаздымкі і відэа з Пальміры, якія сьведчаць аб тым, што ваяўнікі захапілі вялікую колькасьць ваеннай тэхнікі і боепрыпасаў, а таксама, што да нядаўняга часу ў горадзе знаходзіліся расейскія вайскоўцы.

У наступе «Ісламскай дзяржавы» на Пальміру, распачатым 10 сьнежня, удзельнічалі каля 4 тысяч байцоў. У сакавіку гэтага года горад быў адбіты ў «Ісламскай дзяржавы» сырыйскай урадавай арміяй пры падтрымцы расейскай авіяцыі. За 9 месяцаў, падчас якіх Пальміра была занятая групоўкай, джыхадзісты разбурылі мноства сусьветна вядомых помнікаў антычнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG