Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Асада маглі прымяніць хімічную зброю пад Пальмірай


Баі ў ваколіцах Пальміры
Баі ў ваколіцах Пальміры

Падчас баёў у ваколіцах сырыйскага гораду Пальміра прыхільнікі рэжыму Башара Асада, як мяркуецца, ужылі хімічную зброю.

Занепакоенасьць у сувязі з гэтым выказала Арганізацыя ў справе забароны хімічнай зброі.

12 сьнежня сырыйская ўрадавая авіяцыя нанесла ўдары па шэрагу паселішчаў, адно зь якіх утрымлівае экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава». Паводле дадзеных сырыйскіх праваабаронцаў, загінулі 53 мірныя жыхары, сярод які 16 дзяцей, прычым былі адзначаны выпадкі ўдушша, хоць сьцьвярджаць, што гэта было вынікам прымяненьня хімічнай зброі, крыніцы ня могуць.

Авіаналётам быў зроблены на наступны дзень пасьля таго, як баевікі «ісламскай дзяржавы» зноў увайшлі ў Пальміру.

Раней у выніку расьсьледаваньня ААН было ўстаноўлена, што сырыйская ўрадавая армія ўжо тройчы выкарыстала снарады з хлёрам — у 2014 і 2015 гадах, а ў жніўні 2015 году «Ісламская дзяржава» ўжыла ў Сырыі гарчычны газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG