Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шаўкат Мірзіёеў афіцыйна стаў прэзыдэнтам Узбэкістану


Абраны прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў прынёс прысягу на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат парлямэнту і стаў кіраўніком дзяржавы.

Шаўкат Мірзіёеў прынёс прысягу на Каране і Канстытуцыі Узбэкістану.

5 сьнежня ЦВК Узбэкістану афіцыйна абвясьціў прэм’ера пераможцам выбараў прэзыдэнта, якія адбыліся 4 сьнежня.

Па дадзеных ЦВК Шаўкат Мірзіёеў атрымаў перамогу, атрымаўшы 88,61% галасоў выбарнікаў.

Пазачарговыя выбары ва Узбэкістане адбыліся пасьля сьмерці прэзыдэнта Іслама Карымава на 79-м годзе жыцьця.

Першыя паведамленьні пра яго сьмерць зьявіліся яшчэ 29 жніўня. Афіцыйна пра сьмерць прэзыдэнта Узбэкістану паведамілі толькі 2 верасьня.

Карымаў займаў сваю пасаду амаль 27 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG