Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане абвясьцілі амністыю з нагоды 25-годзьдзя незалежнасьці


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў падпісаў закон аб амністыі з нагоды 25-годзьдзя незалежнасьці краіны. Амністыя распаўсюджваецца на 28 тысяч грамадзян. Паўтары тысячы чалавек будуць вызваленыя з папраўчых устаноў, 80 працэнтаў зь іх будуць вызваленыя з выпрабавальным тэрмінам.

Амністыя распаўсюдзіцца на некалькі груп асуджаных. Так, асобы, якія зрабілі крымінальныя злачынствы невялікай цяжкасьці, цалкам вызваляюцца ад адбываньня пакараньня. Жанчыны, непаўналетнія, інваліды, пажылыя людзі, якія зрабілі злачынствы сярэдняй цяжкасьці, таксама цалкам вызваляюцца ад адбываньня пакараньня. Для некаторых іншых катэгорый тэрміны пакараньня зьніжаюцца.

Выступаючы ў сувязі з падпісаньнем указу, Назарбаеў паведаміў, што за час незалежнасьці, які прайшоў з 1991 году, у Казахстане восем разоў абвяшчалася амністыя. У цяперашні час 36 тысяч чалавек адбываюць пакараньне, знаходзячыся ў месцах пазбаўленьня волі або ў чаканьні суду. Насельніцтва Казахстана складае 17 мільёнаў чалавек. Гэта значыць, што на 100 тысяч чалавек у Казахстане прыпадае прыкладна 212 зьняволеных.

Для параўнаньня, паводле сёлетняга дасьледаваньня амэрыканскага некамэрцыйнага цэнтру Prison Policy Initiative, у Беларусі зьняволеныя 306 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Паводле гэтага паказьніку, Беларусь займае 12-е месца ў сьвеце, што лепш, чым у папярэднія гады, калі краіна ўваходзіла ў дзясятку лідэраў па колькасьці зьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG