Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Time: Будучыня Беларусі можа залежаць ад Колі


Аляксандра Лукашэнка з Колям на парадзе ў Менску ў 2013 годзе.
Аляксандра Лукашэнка з Колям на парадзе ў Менску ў 2013 годзе.

Амэрыканскі часопіс Time пасьля сьмерці і пахаваньня кіраўніка Кубы Фідэля Кастра задае пытаньне, якая будучыня чакае іншыя рэжымы, дзе ўлада не мяняецца дзесяцігодзьдзямі. У сьпіс зь пяці краінаў, побач з Кубай, Казахстанам, Зымбабвэ і Паўночнай Карэяй, трапіла і Беларусь.

Беларусь здолела ў значнай ступені захаваць сваю эканамічную мадэль савецкага часу з моцным дзяржаўным кантролем і вельмі залежную ад расейскай эканомікі, піша Time. «Палітычная сыстэма застаецца пад такім самым кантролем; больш за тое, прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, які ва ўладзе пяты тэрмін, мае нашмат больш паўнамоцтваў, чым яго папярэднікі савецкага часу. Кандаліза Райс не памылялася, калі аднойчы назвала Беларусь „Апошняй дыктатурай Эўропы“.

Але для Менску робіцца ўсё цяжэй пакладацца на Маскву як палітычна (бо, урэшце, Уладзімір Пуцін мае ўласныя амбітныя палітычныя пляны), гэтак і эканамічна (расейскі валавы ўнутраны прадукт за адзін толькі 2015 год упаў амаль на 4 працэнты, і гэта найбольшае падзеньне ад 2009 году). Таму Менск пачаў глядзець у заходнім кірунку на Эўразьвяз як на магчымага партнэра. Гэтыя крокі робяцца непасьлядоўна, і патрабаваньні з боку Эўразьвязу ня вельмі адкрылі краіну палітычна. Ня надта спрыяе сытуацыі і тое, што Беларусь — адна зь пяці краінаў, якія ўвайшлі ў Эўразійскі эканамічны саюз, адказ Масквы на Эўразьвяз.

Верагодна, што Беларусь застанецца ў расейскай арбіце і будзе адначасова шукаць шляхі да паляпшэньня стасункаў з Эўразьвязам, каб дапамагчы сваёй эканоміцы. Але ня варта чакаць нечага значна большага за сымбалічныя жэсты ў бок Брусэлю; эліты Беларусі маюць зашмат інтарэсаў, каб цалкам абарваць сувязі з Масквой. Будучыня можа залежаць ад Колі, 12-гадовага сына аўтарытарнага кіраўніка. Прэзыдэнту падабаецца браць хлопчыка з сабой на важныя міжнародныя сустрэчы і апранаць яго ў падобнае да сябе адзеньне, таму некаторыя робяць дапушчэньне, што Колю чакаюць больш сур’ёзныя справы», — пішуць у артыкуле Time.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG