Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэральны судзьдзя ЗША заблякаваў пералік на прэзыдэнцкіх выбарах у Пэнсыльваніі


Лідэрка Партыі зялёных і кандыдатка на прэзыдэнцкіх выбарах Джыл Стайн
Лідэрка Партыі зялёных і кандыдатка на прэзыдэнцкіх выбарах Джыл Стайн

Фэдэральны судзьдзя ЗША 12 сьнежня заблякаваў запыт на пералік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах у штаце Пенсыльванія — адным з трох ключавых штатаў, якія абраны прэзыдэнтам Дональд Трамп выйграў невялікай большасьцю.

Лідэрка Партыі зялёных і кандыдатка на прэзыдэнцкіх выбарах Джыл Стайн дамагалася надзвычайнай пастановы Фэдэральнага суду аб пераліку галасоў у Пэнсыльваніі пасьля таго, як суд штату 3 сьнежня адхіліў яе пазоў, паколькі яе прадстаўнікі не змаглі ўнесьці 1 мільён долараў закладу.

Стайн сьцьвярджала, што парушэньні і ўзлом сканавальных прылад ставяць пад пытаньне афіцыйныя вынікі галасаваньня. Стайн таксама запатрабавала пераліку галасоў у штатах Мічыган і Вісконсін. Вынікі пераліку галасоў у штаце Вісконсін, як чакаецца, будуць абвешчаныя пазьней 12 сьнежня паводле часу ў ЗША.

Каб кандыдатка ад дэмакратаў Гілары Клінтан апярэдзіла Трампа ў калегіі выбарнікаў, якая вызначае, хто абраны на прэзыдэнцкую пасаду ў ЗША, яна павінна была стаць пераможцам ва ўсіх трох вышэйназваных штатах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG