Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Сэнату Польшчы хацеў бы, каб візаў зь Беларусьсю не было


Станіслаў Карчэўскі
Станіслаў Карчэўскі

«Ідэальна было б, калі б візаў зусім не было і жыхары нашых краін маглі вольна езьдзіць у адзін і ў другі бок. Такая мая мэта, але калі я яе дасягну, я ня ведаю», — заявіў у інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканалу ОНТ, паказаным увечары 11 сьнежня, маршалак Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі.

Ён быў у Беларусі зь візытам на пачатку гэтага тыдня.

Пры гэтым Карчэўскі зьвярнуў увагу на тое, што «мяжа паміж Беларусьсю і Польшчай — гэта мяжа ня толькі паміж дзьвюма краінамі, але і паміж Беларусьсю і Эўразьвязам».

«На мой погляд, станоўчую ролю тут магла б адыграць праграма Малога памежнага руху. Над гэтым нам трэба будзе папрацаваць, прычым ня толькі на міністэрскім узроўні, але і з прыцягненьнем экспэртнай супольнасьці. Ну а сваю задачу як маршалка Сэнату і прадстаўніка кіроўнай партыі я бачу ў тым, каб стварыць для такой працы спрыяльны клімат», — сказаў польскі палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG