Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: выбарнікі падтрымалі зьмены ў Канстытуцыі


Сябры выбарчай камісіі, Кіргізстан, архіўнае фота
Сябры выбарчай камісіі, Кіргізстан, архіўнае фота

У Кіргізстане прадстаўнікі ўлады заяўляюць, што выбарнікі пераважнай большасьцю галасоў падтрымалі ўнясеньне зьменаў у Канстытуцыю краіны, якія прадугледжваюць забарону аднаполых шлюбаў, а таксама перадачу часткі паўнамоцтваў прэзыдэнта прэм’ер-міністру.

Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што 80 працэнтаў выбарнікаў падтрымалі захады — 26 пытаньняў, якія былі вынесеныя на рэфэрэндум.

Больш за 42 працэнты выбарнікаў узялі ўдзел у галасаваньні 11 сьнежня, адзначаецца ў паведамленьні камісіі.

Пытаньне пра забарону аднаполых шлюбаў атрымала розгалас у грамадзтве, але самым спрэчным пунктам была прапанова аб умацаванні ўлады прэм’ер-міністра за кошт паўнамоцтваў прэзыдэнта.

Апанэнты канстытуцыйнай рэформы ў Кіргізстане лічаць, што з дапамогай гэтых зьменаў 60-гадовы прэзыдэнт Алмазбэк Атамбаеў пасьля завяршэньня прэзыдэнцкай кадэнцыі ў 2017 годзе, плянуе атрымаць кантроль над усёй выканаўчай уладай у краіне і стаць прэм’ер-міністрам.

У адпаведнасьці з заканадаўствам краіны, прэзыдэнт Кіргізстану абіраецца толькі на адзін шасьцігадовы тэрмін, але палітык можа неабмежаваную колькасьць разоў прэтэндаваць на пасаду прэм’ер-міністра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG