Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі за Пальміру: «Ісламская дзяржава» аднавіла кантроль над горадам


Разбураны Нацыянальны музэй Пальміры
Разбураны Нацыянальны музэй Пальміры

Заходнія агенцтвы паведамляюць пра жорсткія баі за Пальміру, у выніку якіх горад «пераходзіць з рук у рукі». Губэрнатар правінцыі Хомс Талал Бараз заявіў сырыйскай дзяржаўнай тэлевізіі, што атрады «Ісламскай дзяржавы» аднавілі свой кантроль над старажытным горадам, вядомым антычнымі помнікамі архітэктуры.

Заява губэрнатара была першым афіцыйным прызнаньнем з боку сырыйскіх уладаў таго факту, што горад зноў захоплены джыгадыстамі.

Раней у нядзелю паведамлялася, што атрады «Ісламскай дзяржавы», былі выбітыя з Пальміры ў выніку начных авіаналётаў. Паведамлялася таксама, што Дамаск накіраваў у раён Пальміры вайсковыя сілы, перадысьлякаваўшы іх з Алепа.

У пачатку году, у выніку супольнай апэрацыі сырыйскіх і расейскіх войскаў з Пальміры былі выцесьненыя атрады групоўкі «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG