Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас выбуху ў праваслаўным саборы ў Каіры загінулі больш за 20 чалавек


У Эгіпце падчас выбуху ў праваслаўным саборы Сьвятога Марка ў цэнтры Каіра загінулі больш за 20 чалавек, яшчэ 35 параненыя.


Ніводная экстрэмісцкая арганізацыя пакуль не ўзяла на сябе адказнасьць за выбух, паведамляе Reuters.


11 сьнежня невядомы кінуў выбуховую прыладу ў адно з памяшканьняў копцкага храма падчас службы.


Копты — хрысьціянская праваслаўная меншасьць у Эгіпце. Копцкае насельніцтва складае каля 9% ад агульнай колькасьці жыхароў краіны.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG