Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманы Дзьмітры Алімкін, аўтар артыкула пра «зварʼяцелую недадзяржаву»


Ілюстрацыйнае фота

У Берасьці затрыманы 45-гадовы Дзьмітры Алімкін, выпускнік Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце.

Як паведаміла «Нашай Ніве» жонка Алімкіна, яго затрымалі супрацоўнікі АМАП раніцай 6 сьнежня ў Берасьці. У кватэры быў ператрус.

Алімкіну інкрымінуюць злачынства паводле крымінальнага артыкула «Распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розьні». Алімкін знаходзіцца ў адным зь СІЗА Менску.

Дзьмітры Алімкін — аўтар сайта «Рэгнум», вядомы пад псэўданімам «Ала Бронь».

Пад гэтым імем выйшаў артыкул, дзе Беларусь называлася «зварʼяцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт — «прыкметай нізкага паходжаньня».

Алімкін шмат гадоў працаваў у «Белдзяржстраху». Апошнім часам быў вартаўніком у школе і пісаў артыкулы на расейскія сайты. Зьмест тэкстаў каардынаваў з рэдактарам сайта «Імпэрыя» і шэф-рэдактарам «Рэгнума» Юрыем Баранчыкам.

7 сьнежня стала вядома пра затрыманьне яшчэ аднаго аўтара расейскіх сайтаў, прыхільніка «русского мира», выкладчыка БДУІР Юрыя Паўлаўца.

Глядзець камэнтары (7)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG