Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэг Лэйк: Эпітафія барвовага караля


Учора прыйшла зьвестка, што памёр Грэг Лэйк. Прайграў змаганьне з ракам. У лістападзе яму споўнілася 69.

Ня ведаю, ці гэтае імя значыць што-небудзь для сёньняшніх 18-гадовых мэляманаў.

Калі мне было 18, Грэг Лэйк быў адным з багоў рок-музыкі.

У 1969, калі яму было ўсяго 21 год, Грэг Лэйк запісаў альбом «In the Court of the Crimson King» з гуртом «King Crimson». Гэта, па-мойму, найлепшы альбом сымфанічнага року ў гісторыі музыкі. Грэг Лэйк на ім грае на бас-гітары і сьпявае. Але як сьпявае! Вось славутая «Эпітафія» з таго альбому (тут арыгінальны вакал Грэга Лэйка з 1969 году пакладзены на пазьнейшую музычную фактуру):

The wall on which the prophets wrote
Is cracking at the seams.
Upon the instruments of death
The sunlight brightly gleams.
When every man is torn apart
With nightmares and with dreams,
Will no one lay the laurel wreath
When silence drowns the screams.

(Сьцяна, якую запісаў прарок / Лопаецца ў швах. / На прычындальлі сьмерці / Вясёлы сонца ўзмах / Калі парвалі на кавалкі ўсіх / У марах і ў кашмарных снах, / Хто пакладзе вянок ляўровы / Калі маўчаньне ўтопіць жах.)

Вось на такіх тэкстах я спрабаваў засвойваць ангельскую мову ў 1970-х. Дзякуючы Грэгу Лэйку і «барочнаму» рок-паэту Пітэру Сінфілду, які пісаў словы для «King Crimson». Прыкметнага прагрэсу ў мове Шэксьпіра я тады не зрабіў, але вось такога калібру тэксты зь першага альбому «King Crimson» таўкуцца ў закутках памяці па сёньняшні дзень.

Запісаўшы ўсяго адзін альбом з «Барвовым каралём», Грэг Лэйк «перабег» у першы супэр-гурт 1970-х: «Emerson, Lake & Palmer». Там ён граў на гітары і бас-гітары, кампанаваў ды сьпяваў песьні на словы, якія сам напісаў. Вось адна зь іх, «C’est la Vie»:

І яшчэ адна, «Still You Turn Me On»:

І на заканчэньне песьня, якую Грэг Лэйк напісаў і запісаў у 1974 годзе па-за гуртом «Emerson, Lake & Palmer» — «I Believe in Father Christmas»:

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG