Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гібрыд, узростам у чвэрць стагодзьдзя


Валер Карбалевіч

Як вядома, вялікія падзеі бачацца на адлегласьці. Кастрычніцкі пераварот 1917 году сучасьнікі не заўважылі. Падумаеш, матросы захапілі Зімні палац. Ніхто не разумеў, што на 70 гадоў краіна ўкінутая ў грандыёзны сацыяльны экспэрымэнт.

І пасьля заключэньня Белавескіх пагадненьняў таксама насельніцтва былога Савецкага Саюзу ўспрыняло гэтую падзею амаль раўнадушна. Некалькі палітыкаў сабраліся ў пушчы і прынялі яшчэ адзін дакумэнт. Колькі іх ужо прымалі падчас гарбачоўскай перабудовы. Памянялі назву, замест СССР цяпер краіны будзе называцца СНД. Усяго толькі. Цікава, што і самі «пушчысты» да канца не разумелі, што пачынаецца новая эпоха.

Большасьць і насельніцтва, і кіроўнай эліты Беларусі пачувалі сябе вельмі дыскамфортна ў сытуацыі незалежнасьці. Як гэта, жыць самастойна, самім за сябе адказваць? Таму адразу выявілася вялікае жаданьне прытуліцца да вялікай Расеі. Спачатку Кебіч, потым Лукашэнка нічога лепшага не прыдумалі, як пастаянна езьдзіць у Маскву за грашыма, энэргарэсурсамі, парадамі. Дарэчы, пры вялізнай падтрымцы грамадзтва. І эпатажныя паводзіны першага прэзыдэнта Беларуі выяўлялі комплексы дзяржаўнай непаўнавартаснасьці.

За чвэрць стагодзьдзя так і не змаглі стварыць эфэктыўную эканоміку, здольную забясьпечыць дабрабыт хоць бы на ўзроўні суседніх дзяржаваў і існаваць бяз вонкавай дапамогі. І гэта самы вялікі правал 25 гадоў.

Аднак сам факт існаваньня незалежнай Беларусі дыктаваў лёгіку палітычных рашэньняў. Пад акампанэмэнт рыторыкі аб інтэграцыі з Расеяй выбудоўваліся інстытуты і атрыбуты незалежнай дзяржавы. Няхай сабе і трохі ў дзіўнай форме, з дамінуючымі элемэнтамі каляніяльнай спадчыны.

Але хутка высьветлілася, што будаўніцтва беларускай дзяржаўнасьці стала пабочным прадуктам будаўніцтва аўтарытарнага рэжыму. Там, дзе гэтыя працэсы супадалі, атрымалася нядрэнна. Калі вынесьці за дужкі эканоміку, то уладныя інстытуты працуюць як гадзіньнік. Хто не разумее пра што гаворка, няхай параўнае з Украінай 2014 году, калі дзяржаўныя інстытуты ў момант вострай вонкавай небясьпекі проста разваліліся.

А вось у эканоміцы ўсё атрымалася з дакладнасьцю да наадварот: лёгіка ўтрыманьня ўлады супярэчыла задачы будаўніцтва сучаснай эканамічнай сыстэмы. Таму так і засталіся з савецкай эканамічнай спадчынай. За чвэрць стагодзьдзя так і не змаглі стварыць эфэктыўную эканоміку, здольную забясьпечыць дабрабыт хоць бы на ўзроўні суседніх дзяржаваў і існаваць бяз вонкавай дапамогі. І гэта самы вялікі правал 25 гадоў.

Яшчэ адно вялізнае расчараваньне — гэта беларускае грамадзтва. Яно так і не сасьпела да гістарычнай творчасьці, да таго, каб стаць суб’ектам палітыкі.

Яшчэ адно вялізнае расчараваньне — гэта беларускае грамадзтва. Яно так і не сасьпела да гістарычнай творчасьці, да таго, каб стаць суб’ектам палітыкі. Народ перадаверыў свой лёс аднаму чалавеку, нават не спрабуючы неяк на яго ўплываць. Гэта сытуацыя сярэднявечча, калі манарх аднаасобна вызначае кірунак жыцьця 10-мільённай краіны. Грамадзтва затрымалася ў фэадалізьме. І нават моладзь не адчувае ніякага дыскамфорту ад свайго бяспраўнага становішча.

У выніку атрымаўся дзіўны гібрыд, кентаўр. Моцная дзяржава з развалам эканомікі, фэадальнай палітычнай сыстэмай і ідэалягічнымі атрыбутамі савецкай спадчыны. І вірлівыя сацыяльныя працэсы, якія ідуць у сьвеце, вакол Беларусі, вельмі слаба ўплываюць на гэтую выспу жалезабэтоннай стабільнасьці.

Краіна спынілася ў прасторы і часе. Як Куба пры Фідэлі. Але ж там выспа ў ізаляцыі ад сьвету. А Беларусь — у цэнтры Эўропы. Увесь спадзеў на спрыяльны лёс. Вось пашанцавала ж 25 гадоў таму.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG