Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама выступіў з прамовай па пытаньнях барацьбы з тэрарызмам

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Выніковы выступ прэзыдэнта ЗША Барака Абамы па праблемах нацыянальнай бясьпекі адбыўся на вайскова-паветранай базе Макдыл у штаце Флорыда. Абама расказаў пра дасягненьні сваёй адміністрацыі ў сфэры барацьбы з тэрарызмам, падкрэсьліваючы, што за восем гадоў яго прэзыдэнцтва гэтыя намаганьні дазволілі абараніць амэрыканцаў ад шматлікіх глябальных пагроз. За гэтыя гады тэрарыстам не ўдалося давесьці да канца ніводзін са сваіх плянаў на тэрыторыі ЗША, сказаў Абама.

Аднак, паводле слоў прэзыдэнта, дасягнуты «прагрэс у барацьбе з тэрарызмам не азначае, што задача вырашаная». Прэзыдэнт заклікаў ацэньваць сытуацыю ў доўгатэрміновай пэрспэктыве і выклаў асноўныя прынцыпы супрацьстаяньня тэрарызму, які ён назваў «экзыстэнцыйнай пагрозай».

Крытыкі дзеяньняў адміністрацыі Абамы адзначаюць, што яна недастаткова апэратыўна рэагавала на дзеяньні экстрэмістаў групоўкі «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG