Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гатовы ўнесьці праўкі ў дэкрэт пра дармаедаў


Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што дэкрэт ад 2 красавіка 2015 году № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» (так званы «дэкрэт аб дармаедах») захаваюць, але ліквідуюць выяўленыя недахопы.

Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра даручэньне старанна кантраляваць прымяненьне дэкрэту на практыцы і працэсы ў гэтай сфэры.

«Былі прапановы ледзь не адмовіцца ад гэтага дэкрэту: шмат крытыкі, цяжка адміністраваць і многія іншыя пытаньні», — сказаў ён.

«Тады я сказаў, што, якія б ні былі размовы, для таго, каб прымаць дадатковае рашэньне, трэба пажыць, папрацаваць. Прайшло больш за год. Мы цяпер ужо больш-менш бачым, што даў гэты дэкрэт, якія станоўчыя бакі гэтага дакумэнту. Недахопы ёсьць? Ну што ж, давайце папраўляць», — заявіў ён.

Лукашэнка прапанаваў разабрацца, якія праблемы паўсталі ў ходзе рэалізацыі дэкрэту і наколькі ён эфэктыўны.

«Мне дакладваюць, што нярэдка паведамленьні на выплату збору паступаюць ад падатковых інспэкцыяў грамадзянам, якія не абавязаныя плаціць гэты збор і не павінны былі ўключацца дзяржаўнымі органамі ў сьпісы плацельшчыкаў: студэнтам, жанчынам, якія знаходзяцца ў дэкрэтных водпусках, нават салдатам тэрміновай службы», — заўважыў ён.

«У гэтай сытуацыі заўсёды будуць нейкія недахопы. Галоўнае, каб мы бачылі іх і своечасова ліквідавалі», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG