Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні зьявяцца шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц


Вуліца Маркса ў Горадні. Адна з гістарычных назваў — Азёрская

Гарадзенскі гарвыканкам даў адказ на зварот рэдакцыі Hrodna.life, пад якім падпісаўся 881 чалавек, з заклікам вярнуць гарадзенскім вуліцам іх гістарычныя назвы.

У адказе паведамляецца, што ў горадзе заплянавана паэтапная ўстаноўка шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц.

У адказе з гарвыканкаму на імя рэдакцыі сайту гаворыцца, што ўжо складзены сьпіс вуліц, якія знаходзяцца ў гістарычным цэнтры гораду. Над высьвятленьнем гістарычных назваў будуць працаваць ва ўнівэрсытэце імя Янкі Купалы, а таксама ў гісторыка-археалягічным музэі.

Вынікі гэтай працы будуць накіраваныя ў тапанімічную камісію гарвыканкаму, а пасьля плянуецца паэтапная ўстаноўка шыльдаў.

Рэдактар сайту Hrodna.life Аляксей Шота сказаў Свабодзе, што адказам з гарвыканкаму ініцыятары звароту задаволеныя. Праўда, дадае, што ўжо зараней падрыхтаваліся да іншых дзеяньняў.

Аляксей Шота
Аляксей Шота

— Мы ня ведалі, якім будзе адказ, але ўжо пачалі рыхтаваць сьпіс вуліц, дызайн новых шыльдаў, і нават былі гатовыя заняцца зборам сродкаў на тое, каб усталяваць новыя шыльды. А цяпер спадзяёмся, што гэтым зоймуцца гарадзкія ўлады. Праўда, плянуем адсочваць гэты працэс.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG