Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Аўстрыі наперадзе былы лідэр "зялёных"


Аляксандар Ван дэр Бэлен (справа) і Норбэрт Гофэр

Паводле папярэдніх зьвестак, былы лідэр «зялёных» Аляксандар ван дэр Бэлен набірае 53,6 адсотка галасоў, ягоны супернік, кандыдат ад правапапулісцкай Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) Норбэрт Гофэр — 46,4 працэнта.

На прэзыдэнцкіх выбарах у Аўстрыі, якія адбыліся 24 красавіка, кандыдаты ад палітычных сілаў, якія ўваходзяць у кіроўную кааліцыю — Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі і кансэрватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі — упершыню за пасьляваенны час не прайшлі ў другі тур галасаваньня.

У другі тур выбараў выйшлі Норбэрт Гофер і Аляксандар Ван дэр Бэлен. Па выніках праведзенага 22 траўня галасаваньня Ван дэр Бэлен апярэдзіў Гофэра зь мінімальным адрывам, набраўшы 50,35 працэнта галасоў, у той час як кандыдат ад АПС атрымаў 49.64 адсотка.

АПС зьвярнулася ў суд, і 1 ліпеня Канстытуцыйны суд Аўстрыі прызнаў несапраўдным другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у сувязі з працэдурнымі парушэньнямі падчас галасаваньня.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG