Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У фінскім горадзе Іматра мэр і журналісты сталі ахвярамі страляніны


Мэр фінскага горада Іматра і два журналісты сталі ахвярамі страляніны каля рэстарана, якую ў суботу адкрыў мясцовы жыхар. Усе загінуўшыя — жанчыны.

Падазраваны ў зьдзяйсьненьні злачынства, імя якога не называецца, 23-гадовы грамадзянін Фінляндыі. Ён быў затрыманы і дапытаны. Матывы яго дзеяньняў пакуль невядомыя, паведамляе агенцтва Associated Press.

Горад Іматра разьмешчаны паблізу расейскай мяжы. Насельніцтва горада складае каля 30 тысяч чалавек.

Па дадзеных Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў, з пачатку 2016 года ў сьвеце пры выкананьні сваіх абавязкаў загінулі ўжо 97 журналістаў. Самымі небясьпечнымі краінамі для работнікаў СМІ ў гэтым годзе сталі Калюмбія, Аўганістан, Ірак, Мэксыка, Емэн і Сірыя.

XS
SM
MD
LG