Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беспрацоўе ў ЗША зьменшылася да дзевяцігадовага мінімуму


Амэрыканцы ў чарзе на падачу заяў у Дэпартамэнт працы, архіўнае фота

Ровень беспрацоўя ў Злучаных Штатах Амэрыкі ў лістападзе 2016 году зьнізіўся да дзевяцігадовага мінімуму, перадае «Бі-бі-сі».

У міністэрстве працы ЗША паведамілі, што эканоміка краіны стварыла дадаткова 178 тысяч працоўных месцаў у лістападзе. Пры гэтым узровень беспрацоўя зьнізіўся да 4,6% у параўнаньні з 4,9% у кастрычніку.

Адзначаецца, аднак, што пры станоўчых паказчыках зьніжэньня роўню беспрацоўя рост заработнай платы быў меншым, чым чакалася.

Большасьць аналітыкаў мяркуюць, што Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША на сваім наступным пасяджэньні будзе павышаць стаўкі.

XS
SM
MD
LG