Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Гамбіі, які кіраваў 22 гады, прайграў на выбарах


Ях’я Джамі (зьлева) побач з тагачасным прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінэжадам у верасьні 2006 году
Ях’я Джамі (зьлева) побач з тагачасным прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінэжадам у верасьні 2006 году

Дзейны прэзыдэнт Гамбіі Ях’я Джамі, які кіраваў краінай больш за 22 гадоў, прайграў выбары.

Кіраўнік выбарчай камісіі Гамбіі абвясьціў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах кандыдата ад апазыцыі Адаму Бэраў, за якога прагаласавалі больш за 45 працэнтаў выбаршчыкаў. За прэзыдэнта Джамі — каля 37 адсоткаў.

Ях’я Джамі пакуль не зрабіў ніякіх заяваў па выніках выбараў. Чакаецца, што 2 сьнежня ўвечары ён павіншуе свайго суперніка з перамогай і выступіць са зваротам да грамадзянаў Гамбіі. Кіраўнік выбарчай камісіі назваў цяперашні прэцэдэнт «унікальным выпадкам, калі чалавек, які кіраваў дзяржавай гэтак доўга, прызнаў сваё паразу».

51-гадовы Ях’я Джамі займаў прэзыдэнцкую пасаду ад 1994 году. Ён прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту і зьвяржэньня прэзыдэнта Даўда Кайраба Джавара, які кіраваў краінай ад 1965 году.

Праваабаронцы крытыкавалі прэзыдэнта Джамі за перасьлед апазыцыі, журналістаў і гей-супольнасьці.

Гамбія — найменшая дзяржава кантынэнтальнай часткі Афрыкі (тэрыторыя: 10,4 тысячы квадратных кілямэтраў; насельніцтва: 1,8 мільёна). Атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі ў 1965 годзе. Форма дзяржаўнага кіраваньня: ісламская рэспубліка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG