Інцыдэнт адбыўся 23 лістапада ў гандлёвым цэнтры Home Plaza ва Улан-Батары, дзе праходзіла акцыя «Шчасьлівы Улан-Батар», якую арганізавала мэрыя мангольскай сталіцы.
У сьвяточным мерапрыемстве ўдзельнічалі замежныя госьці, у тым ліку амбасадары Расеі і Кітая, супрацоўнікі амбасадаў гэтых краінаў, мэр Улан-Батара.
Як піша інфармацыйнае агенцтва ARD (Asia Russia Daily), калі пасьля выступу Амармандах выйшаў з залі, нецьвярозы супрацоўнік расейскай амбасады ударыў яго ззаду па галаве бутэлькай. Рэпэр упаў, страціўшы прытомнасьць, а дыплямат і яго сябры пачалі зьбіваць яго нагамі. Ахоўнікі ўстановы ўмяшаліся ў тое, што адбываецца. Напад зафіксавалі камэры відэаназіраньня.
У амбасадзе Расеі пакуль не пацьвярджаюць інфармацыю пра ўдзел супрацоўніка дыпмісіі ў нападзе.
У мангольскай прэсе прыводзяцца толькі ініцыялы падазраванага ў нападзе — А. С. Невядомыя і матывы зьбіцьця рэп-музыкі. Паводле адной з вэрсіяў, супрацоўніка расейскай амбасады маглі абурыць выявы свастыкі на вопратцы артыста.
У прэсе таксама зьявілася вэрсія, што мангольскі сьпявак справакаваў напад, павітаўшы расейскіх гасьцей фразай «Хайль Гітлер».